Август 21, 2014 0

Стала вядомая анатацыя фантастычнага рамана «Мова»

By in Книги, Новости

This post is also available in: Английский, Белорусский

Стала вядомая кароткая анатацыя фантастычнага рамана «Мова» Віктара Марціновіча, які рыхтуецца да выхаду ў верасні 2014-га году: 

20Мінск, 4741 год па кітайскім календары. Часы Смутку скончыліся, надыйшла эра ўзвышэння Саюзнай дзяржавы Кітая і Расіі, безклапотнага насалоджвання, шопінг-рэлігіі і cold sex’у.

Аднак існуе Нешта, чаго ў гэтым грамадстве суцэльнага дабрабыту не стае як вады і паветра.

Сентыментальны кантрабандыст Сярожа пад страхам смяротнага пакарання ўвозіць каштоўны скарб з-за мяжы і апынаецца пад пільным кантролем мінскага падполля, узначаленага кітайская мафіяй пад кіраўніцтвам таямнічай Цёткі.

Разам яны спрабуюць зламаць сістэму, у якой дабро і зло, асветнікі і злачынцы, каханне і спажыванне, вернасць і здрада памяняліся месцамі.

Ці можаце вы ўявіць Беларусь без Беларусі? Гэты раман — страшны сон пра будучыню, прадухіліць якую можна толькі ў лучнасці з тым скарбам, вакол якога і распычынаецца дзеянне гэтага лінгвістычнага баявіка.

Leave a Reply

Confirm that you are not a bot - select a man with raised hand: