Сентябрь 21, 2016 0

Вялікая прэзентацыя рамана «Возера радасці» адбудзецца 27 верасня

By in Без рубрики

This post is also available in: Английский, Белорусский

vyalikaya-prezentacyya-vozera-radasci-viktara-marcinovicha-657442-894353Кампанія “Будзьма беларусамі!”, літаратурны клуб GRAPHO і Галерэя TUT.BY запрашаюць 27 верасня ў 19 00 на прэзентацыю рамана Віктара Марціновіча “Возера Радасці”.

Віктар Марціновіч распавядзе пра свой “самы шчыры раман з напісаных дагэтуль” і адкажа на пытанні чытачоў, якія паспелі пазнаёміцца з ягонай пятай па ліку кнігай. Але не толькі аўтар возьме ўдзел у прэзентацыі: сваімі ўражаннямі ад кнігі падзеляцца Барыс Пастарнак, генеральны дырэктар выдавецкага дома “Время”, у якім пабачыла свет рускамоўнае выданне кнігі; Барыс Пятровіч (Сачанка), старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў, а таксама культуролаг Максім Жбанкоў.

Аўтар раскрые сакрэт, чаму ўжо другую сваю кнігу ён давярае перакладаць на беларускую мову толькі літаратару Віталю Рыжкову, а сам Віталь і лёгкаатлетка Аліна Талай зачытаюць фрагменты рамана, якія найбольш прыйшліся ім даспадобы.

І гэта яшчэ не ўсё! Сяргей Доўгушаў і гурт “Vuraj” аздобяць вечарыну сваім выступам. Вядоўцам мерапрыемства будзе літаратар і шоўмэн Усевалад Сцебурака.

Аўтары найбольш цікавых патанняў атрымаюць падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Падчас прэзентацыі можна будзе набыць і падпісаць кнігу.

Запрашаем на прэзентацыю!

Галерэя TUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57, 9 паверх)
Уваход вольны! 

Leave a Reply

Confirm that you are not a bot - select a man with raised hand: