Сентябрь 2, 2014 0

Еўрапейскае таварыства навуковай фантастыкі адзначыла ўзнагародай творы Віктара Марціновіча

By in Новости

This post is also available in: Английский, Белорусский

TrivezhЯк паведаміла Еўрарадыё, Еўрапейскае таварыства навуковай фантастыкі сёлета адзначыла сваімі прэміямі беларускі часопіс «Космпорт» і Віктара Марціновіча. Узнагароду пісьменнік атрымаў за два свае раманы — «Параноя» і «Сфагнум». Сам Марціновіч здзіўлены тым, што яго залічылі ў фантасты:

Марціновіч: «Я ўспрымаю гэта так. Гэта людзі будучыні даслалі мне такі напамін, нагадванне, што ён быў заўважаны. Таму што, вядома, ні «Параною», ні «Сфагнум» чыста навуковай фантастыкай назваць нельга».

Прэмію Марціновіч разглядае як магчымасць заявіць літаратурнаму свету пра Беларусь і нашу літаратуру. Ён кажа, што за мяжой беларускіх аўтараў заўважаюць толькі з сацыяльных прычынаў, а не з літаратурных.

Марціновіч: «Праз тыдзень выходзіць «Параноя» ў Нямеччыне, я на гэты конт даю шмат інтэрв’ю, размаўляю з нямецкімі журналістамі. Я бачу, што адзіны шанец беларускаму пісьменніку трапіць на першыя палосы ці ўвогуле ў медыядыскурс Заходняй Еўропы — гэта ці то быць забароненым, ці то яшчэ нешта такое. Якасць тэкстаў, на жаль, нікога не цікавіць».

Марціновіч параўноўвае беларускую сітуацыю з лацінаамерыканскай. Заходні свет доўгі час глядзеў на яе як на правінцыю, пакуль не адбыўся выбух лацінаамерыканскага магічнага рэалізму. Пісьменнік кажа, што Беларусь таксама можа зараз прадукаваць тэксты, якія зробяць выбух у сусветнай культуры.

Новы раман Марціновіча «Мова» павінен пабачыць свет неўзабаве. Аўтар кажа, што гэта будзе сацыяльная фантастыка:

Марціновіч: «Дзеянне будзе адбывацца ў Мінску, які з’яўляецца часткай паўночна-заходніх земляў Кітая, Саюзнай дзяржавы Кітая і Расіі. Увесь нерв гэтага рамана будзе ў тым, што людзі б’юцца за словы. Ведаеце, гэта будзе такі літаратуразнаўчы баявік. Гэта будзе тэкст, у якім кроў будзе ліцца за Дубоўку, Цётку, Геніюш і гэтак далей».

Паводле  Еўрарадыё

Tags: ,

Leave a Reply

Confirm that you are not a bot - select a man with raised hand: