Октябрь 2, 2018 0

Аўтограф-сесія з нагоды выхаду рамана «Ноч» адбудзецца 12 кастрычніка

By in Без рубрики

НочНовы раман Віктара Марціновіча «Ноч» выходзіць з друку! Аўтограф-сесія з гэтай нагоды адбудзецца 12 кастрычніка а 18-й гадзіне ў кнігарні «Акадэмкніга» (пр. Незалежнасці, 72).

Рэдактар кнігі, паэт Віталь Рыжкоў інтрыгуе чытача і не выдае аніводнага спойлера: «Новая кніга Віктара Марціновіча ёсць рукапісам невядомага аўтара, што быў набыты Сацішам Сівачарыярам у бенгальскага крамніка за літр чыстай вады, пасму прадзіва і пару амаль не ношаных сланцаў. Рукапіс, спісаны незразумелымі кірылічнымі пісьмёнамі, быў дбайна перакладзены аўтарам знаходкі на ангельскую мову. Беларускі пісьменнік падрыхтаваў пераклад для выдання на радзіме з разлікам на шырокае кола чытачоў».

На думку пісьменніка і літаратурнага агента Томаса Відлінга, «Ноч» – гэта раман, які маскіруецца пад жанравую літаратуру, прыгодніцкую ці фантастычную, але фактычна аказваецца філасофскім творам, поўным уніклівых назіранняў за магічнай паўсядзённасцю Беларусі. Рэальнасць, якая паўстае ў творы, нібыта прыдумана беларускім Муракамі, – мяркуе Відлінг.

 

Tags: ,

Leave a Reply

Confirm that you are not a bot - select a man with raised hand: