Ноябрь 3, 2018 0

Раман «Ноч» выйшаў у электронным фармаце

By in Без рубрики

 

Cover_Martinovich_s_34

 

Часопіс 34mag.net  прэзентуе бясплатны электронны рэліз рамана «Ноч»!

З гэтай нагоды рэдакцыя часопіса піша: «Шматслойны і загадкавы раман-гульня ад Віктара Марціновіча «Ноч» – вялікая прэм’ера на 34mag. Табе больш не трэба стаяць у чарзе па кнігу – пампуй яе проста зараз на 34mag без аніякіх згрызотаў сумлення. Яны нагоняць цябе падчас чытання.

Дзіўныя часы насталі – вечная ноч над Беларуссю, Менск пераўтварыўся ў дзясятак полісаў, замест грошай – батарэйкі, ненавісныя «яблычнікі» замоўклі назаўжды і толькі праклятыя пытанні ўсё тыя ж: калі тут адвечная цемра, то дзе – святло?

 

І шчодра разлітая па старонках трывога як паліва рамана, які ты можаш прачытаць як комікс ці камп’ютарную гульню, а можаш даць нырца ў пошуках расстаўленых аўтарам пастак, каб паглядзець, якія дзіўныя пачвары, што тут жывуць, ужо трапіліся ў іх.

 

Рэдакцыя 34mag шчыра дзякуе Віктару Марціновічу за гонар прэзентаваць электронную версію яго рамана, а таксама калегам з «Будзьма Беларусамі», якія зрабілі ўсю працу па рэдактуры, карэктуры, вычытцы і падрыхтоўцы рамана да сустрэчы з чытачамі».

Прыемнай вандроўкі, сябры!

 

 

 

Leave a Reply

Confirm that you are not a bot - select a man with raised hand: