Біяграфія

This post is also available in: English, Russian

Віктар Марціновіч, 

беларускі пісьменнік, мастацтвазнаўца.

Нарадзіўся ў 1977 г. у Ашмянах, Гродзенская вобл. У трохгадовым узросце быў перавезены ў Мінск, дзе і скончыў сярэднюю школу і мастацкую школу №1.

У 1994 г. паступіў на журфак БДУ .

У 2001 г. скончыў аспірантуру БДУ, падрыхтаваў дысертацыю аб рэпрэзентацыі Віцебскага мастацкага авангарду ў прэсавых дыскурсах 1920-х гадоў.

З 2002 па 2015 гг.— намеснік галоўнага рэдактара інфармацыйна-аналітычнага штотыднёвіка “БелГазета”.

З 2006 г. – выкладчык Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта (Вільня).

27 чэрвеня 2008 года ў Віленская Акадэміі Мастацтваў (Літва) абараніў  доктарскую дысертацыю па тэме “Віцебскі авангард (1918-1920): соцыякультурны кантэкст і мастацкая практыка”, мае навуковую ступень PhD па гісторыі мастацтваў.

Першы раман (на рускай мове), «Параноя»,  быў выдадзены ў 2009 годзе расійскім выдавецтвам «АСТ».

Рэцэнзія In Darkest Belarus («У цёмнай Беларусі») на раман «Параноя»,  напісаная Цімаці Снайдэрам, была апублікавана ў New York Review of Books 28 кастрычніка 2010 года.

У чэрвені 2011 года Віктар Марціновіч выдаў другі раман — «Сцюдзёны вырай», напісаны на беларускай мове. Гэта першы твор беларускай літаратуры, які ўбачыў свет выключна ў фармаце інтэрнэт-рэліза. Згодна з задумай аўтара, гэты раман павінен распаўсюджваццы выключна ў электронным выглядзе.

У снежні 2012 г. раман «Сцюдзёны вырай» быў адзначаны ў лонг-лісце беларускай літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца.

У сакавіку 2012 г. за раман «Сцюдзёны вырай» Віктар Марціновіч атрымаў беларускую літаратурную прэмію “Дэбют” імя Максіма Багдановіча ў жанры прозы.

У траўні 2013  выйшаў трэці раман Віктара Марціновіча “Сфагнум“, напісаны па-русску. Твор быў выдадзены ў фармаце электронна рэліза, і ў бумажным выданні ў перакладзе Віталя Рыжкова на беларускую мову.

У 2013 г. «Сфагнум» увайшоў у доўгі спіс рускай прэміі “Нацыянальны бэстсэлер”.

Раман «Мова», які выйшаў ў 2014 годе, быў названы “Кнігай года” (NN.by), стаў самай куплянай кнігай на беларускай мове ў кніжнай сетке “Белкніга” за год. Паралельна з выхадам гэтай кнігі, якая распавядае пра выжыванне мовы ў захопленым кітайцамі Мінску (дзеянне адбываецца ў будучыні), Віктар Марціновіч атрымаў прэмію ў галіне фантастычнай літаратуры “Еўракон”.

У 2014 годзе падчас навуковай стажыроўкі ў венскім інстытуце Гуманітарных навук  Віктар Марціновіч сканчвае працу над манаграфіяй «Радзіма. Марк Шагал ў Вицебску». Кніга выходзіць у выдавецтве ЕГУ ў 2015 годзе. Увосень 2016 года чакаецца рэліз кнігі ў буйным расійскам выдавецтве .

«Возера радасці” – пяты раман Віктара Марціновіча, быў написаны на рускай мове. У перакладзе Віталя Рыжкова на беларускую мову роман выйшаў улетку 2016 года ў выдавецстве «Кнігазбор». Арыгінал твору  выходзіць увосень 2016 года ў расійскім выдавецтве  «Время».

Замежныя публікацыі і пераклады
В 2010 г. аповесть Віктара Марціновіча «Табу» (Taboo) была перакладзена на англійскую мову і апублікавана ў зборніку  Best European Fiction 2011. Аповесть была адзначана ў рэцэнзіях выданняў The New York Times і The Independent.

У 2011 г. раман «Параноя» быў абраны Амерыканскім ПЭН-цэнтрам у ліку 11 кніг, пераклад якіх на англійскую мову спансіраваўся гэтай арганізацыяй ў 2011 г.

Пераклад рамана “Параноя” на англійскую мову ажыццявіла Дыяна Немец Ігнашава  (Diane Nemec Ignashev) — спецыялістка па рускай літаратуры, доктар філасофіі (Універсітэт Чыкага), прафесар універсітэта “Карлтон Коледж” (штат Мінесота). Па яе словах, цікаўнасць да рамана абумоўлены адначасова і палітычнымі абставінамі, і літаратурнымі вартасцямі твора. Пераклад рамана выйшаў у амерыканскім выдвецтве Northwestern University Press увесну 2013 года.

У 2013 г. «Параноя» выйшла ў Фінляндыі.

У 2014 г. – у Нямеччыне (выдавецтва Voland&Quist).

 

Leave a Reply

Confirm that you are not a bot - select a man with raised hand: