П’есы

This post is also available in: Russian

kar-era-doktara-rausa-664001“Кар’ера доктара Рауса” – п’еса Віктара Марціновіча, пастаўленая ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі Аляксандрам Гарцуевым.

Твор быў адзначаны дыпломам першай ступені ў намінацыі «Сучасная п’еса» у конкурсе “Францішак Скарына і сучаснасць”, які праводзіўся з нагоду 500-годдзя беларускага кнігадруку.

Арыгінал п’есы на беларускай мове выдадзены ў зборы конкурсных тэкстаў, а пераклад п’есы на рускую мову, створаны Лідзіей Міхеевау, увайшоў у збор твораў сучаснай драмы “Паветраныя шарыкі”. Зборнік укладзены Аленай Кузьменок і выдадзены ў санкт-пецярбургскам выдавецтве “Скифия-принт”. (Спампаваць зборник).

 

 

 

 

143e101e-a04a-11e5-9b02-a779542d3670_original“Самае лепшае месца на свеце” (чытаць на рускай мове) – п’еса, напісаная Віктарам Марціновічам для аўстрыйскага тэатральнага праекта GANYMED DREAMING.

 

П’еса была пастаўлена ў  Венскім Mузее гісторыі мастацтваў. Яна прысвечана твору галандскага мастака Самюэля Дзіркса Ван Хогстратэна “Стары ў вакне”.

 

Подрабязней пра “GANYMED DREAMING”: старонка праекта на сайце Венскага музея гісторыі мастацтваў.

 

 

 

tirol

Петер Вольф в пьесе “Доспехи праведности”

 

“Панцыр праведнасці” (чытаць на рускай мове), п’еса Віктара Марціновіча, прэм’ера якой адбылася ў Museum der Traume Ambras у Інсбруке (Аўстрыя).   Пераклад на нямецкую мову падрыхтаваў Томас Вайлер,  п’еса таксама выйшла ў  Die Zeit.

 

“Гэта тэкст пра каханне і смерць, натхнённый радкамі з Паслання Эфесянам (адсюль яго назва). Эпізод кіеўскай зімы асэнсаваны тут у форме прыпавесці. Цэнтральнай метафарай тут з’яўляецца панцыр, які не дадае моцы таму, хто знаходзіцца ў даспехах”. 

Leave a Reply

Confirm that you are not a bot - select a man with raised hand: